Сярод банкрутаў амаль палова — сталічныя прадпрыемствы

У Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі ў першай палове 2009 года трапіла 1048 заяваў аб прызнанні банкруцтва. Гэта на 11% больш у параўнанні з мінулым годам. Аднак супрацоўнікі суда кажуць, што павелічэнне лічбы зваротаў да іх нічога не азначае: банкрутаў сёлета прызнана менш, чым летась:
Супрацоўніца суда: “Не ўсе звароты выклікаюць пачатак справы аб банкруцтве. Некаторыя вяртаюцца, звароты павялічыліся, а спраў менш, чым у мінулым годзе”.

Амаль палова прадпрыемстваў-банкрутаў зарэгістраваная ў сталіцы, сярод іх, напрыклад, кавярня “Бярозка”. Банкрутамі сёлета прызналі таксама агракамбінат “Новы шлях” Добрушскага раёна, кансервавае прадпрыемства “Лёзненскае” ды віцебскі завод радыёдэталяў “Мегам”.

Больш падрабязна — неўзабаве ў рэпартажы Еўрарадыё.