Сярод выпускнікоў беларускіх школ стала больш медалістаў - Мінадукацыі

1 тысяча 610 выпускнікоў сёлета закончылі беларускія школы з залатым медалём. Яшчэ 260 хлопцаў і дзяўчат атрымалі срэбраныя медалі. Пра гэта паведамляе ўпраўленне агульнай і сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Беларусі.  Паводле яго звестак, калі летась медалістаў сярод агульнай колькасці выпускнікоў было толькі 1,6%, дык цяпер — 1,8%.

БелаПАН