Сярод жыхароў Мінску павялічваецца колькасць маладых людзей
На 107 тысяч чалавек павялічылася колькасць моладзі ў Мінску за апошнія дзесяць гадоў. На 1 студзеня 2008 года налічвалася больш за 530 тысяч гараджан ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў. Прычым з іх больш за 45 % складаюць хлопцы і дзяўчаты 19-24 гадоў. Пра гэта паведамляе сталічнае ўпраўленне статыстыкі.
Такім чынам, моладзь складае амаль 30% ад агульнай колькасці мінчукоў.
Мінск-навіны
Такім чынам, моладзь складае амаль 30% ад агульнай колькасці мінчукоў.
Мінск-навіны