Сёлета 190 чалавек сталі ахвярамі цэркарыяў на возеры Нарач
Сёлета на возеры Нарач ад цэркарыёза ўжо пацярпелі 190 чалавек. Пра гэта сёння паведаміў намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны лекар краіны Міхаіл Рымжа. Ён адзначыў, што найбольш актуальная праблема заражэння цэркарыёзам
менавіта для Нарачы. Гэта звязана з тым, што на возеры жыве вялікая
колькасць вадаплаўных птушак і першым чынам качак, у фекаліях якіх
знаходзяцца лічынкі цэркарыяў.
Яны з часам ператвараюцца ў чарвячкоў, якія трапляюць у верхнія слаі скуры чалавека. Па словах спецыяліста, цэракарыёз не мае сур'ёзнай небяспекі для жыцця чалавека, бо чарвячкі гінуць пад скурай. Тым не менш, яны выклікаюць запаленчую рэакцыю і сверб ды могуць сур'ёзна сапсаваць адпачынак.
БЕЛТА