Сёлета ад алкагольнага атручвання памерла амаль 1,5 тыс. беларусаў

Ад хваробаў, звязаных з атручваннем алкаголем, сёлета памерла 1,448 чалавек. З іх 1,100 знаходзілася ў працаздольным узросце. Гэтыя лічбы былі агучаныя падчас калегіі Генеральнай пракуратуры Беларусі, што прайшла 1 кастрычніка. Праз п'янства сёлета быў забіты 339 чалавек, а наўмысныя цяжкія пашкоджанні атрымала 766 беларусаў. Па віне п'яных кіроўцаў здзейснена 569 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінула 130 чалавек і паранена 689.

На ўліку ў нарколагаў зараз знаходзяцца больш за 180 тысяч грамадзянаў Беларусі з дыягназам “алкагалізм”, паведамляе газета “Рэспубліка”.