Сёлета ад прызыву ў войска ўхіліліся 1,5 тысячы чалавек
Каля 1,5 тысячы ўхілістаў зафіксавана ў Беларусі па выніках восеньска-зімовай прызыўной кампаніі на тэрміновую вайсковую службу.
Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі. У асноўным гэта тыя, хто знаходзіцца на вучобе або на працы за мяжой, а таксама злосныя ўхілісты, адзначылі ў міністэрстве. Афіцыйную адтэрміноўку атрымалі амаль 75 тысяч маладзёнаў. А ў войска патрапілі каля 10 тысяч чалавек.
БЕЛТА