Сёлета Беларусь стане касмічнай дзяржавай
У 2009 годзе Беларусь мае ўвайсці ў клуб касмічных дзяржаваў. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 23 студзеня на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным 80-годдзю з дня заснавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Паводле С.Сідорскага, стварэнне сістэмы дыстанцыйнага зандавання Зямлі — адзін з самых маштабных праектаў Беларусі. Сяргей Сідорскі зазначыў, што перад навукоўцамі стаіць таксама задача ўзяць удзел у будаўніцтве беларускай АЭС. "Гэты праект забяспечыць павышэнне энергаэфектыўнасці эканомікі, зніжэнне энергазалежнасці дзяржавы, а таксама дазволіць рэалізаваць шэраг новых тэхналогій у будаўніцтве, вадароднай энергетыцы і іншых галінах" - зазначыў беларускі прэм'ер.
Прэм'ер-міністр падкрэсліў важнасць далейшага развіцця айчыннай мікраэлектронікі. "Летась мы завяршылі стварэнне субмікроннай вытворчасці. У лістападзе 2008 г. паміж НАН і кампаніяй "Філіпс" быў заключаны мемарандум аб паразуменні, у рамках якога распрацаваны бізнес-план паэтапнага стварэння ў Беларусі вытворчасці светладыёдаў і светлатэхнічных прылад на іх аснове", — паведаміў С.Сідорскі.
С.Сідорскі паведаміў, што да 2010 года новыя біяэнергетычныя тэхналогіі і вытворчасці павінны замяніць больш за 8% дызельнага і не менш чым 12% бензінавага паліва , зэканоміць да 6% агульнага аб'ёму энергаспажывання краіны.
БелаПАН.