Сёлета беларускі экспарт у Кітай знізіўся на 40%, а імпарт вырас на 176%
На 40% знізіўся экспарт беларускай прадукцыі ў Кітай у першым паўгоддзі 2008 года. Пра гэта паведамляе Міністэрства статыстыкі Беларусі. На 46% знізіўся экспарт у ЗША, але тут усё зразумела - гэтая краіна наклала на Беларусь эканамічныя санкцыі. Як вядома, Кітай санкцый супраць Беларусі не ўводзіў. Пра тое, у чым прычына зніжэння экспарту ў Кітай, разважае эканаміст Леанід Заіка:
"У нас там 5-7 таварных пазіцый - гэта калійныя ўгнаенні, няшмат звышцяжкіх грузавікоў па 400 тысяч долараў, іншае. Тут тэндэнцыя да зніжэння продажу гэтых 5-7 груп. Але гэта нязначнае, надвор'я не робіць".
Леанід Заіка мяркуе, што ў далейшым беларускі экспарт у Кітай не будзе падаць і па многіх пазіцыях ён перспектыўны (кітайцы ахвотна набываюць трактары і лядоўні). Ён бачыць праблему ў тым, што з Кітаем не вельмі актыўна працуюць беларускія экспартныя арганізацыі.
А вось кітайскі імпарт у Беларусь за першае паўгоддзе 2008-га вырас аж на 176%. Леанід Заіка лічыць, што рост імпарта зусім натуральны:
"Рост прыбыткаў насельніцтва і павелічэнне спажывецкай сілы хатніх гаспадарак прыводзіць да таго, што людзі больш купляюць, у тым ліку кітайскія мабільныя тэлефоны, фотаапараты, вопратку. Апранаемся мы не ў французскае, не ў італьянскае, а ў кітайскае".
Дарэчы, Беларусь штогод набывае ў Кітаі 200 тон мётлаў. Праўда, апошнім часам чыноўнікам за гэта стала сорамна і яны ў статыстыку гэтую пазіцыю не ўключаюць.