Сёлета ў Беларусі на 1 тысячу шлюбаў прыпадае 411 разводаў

У Беларусі ў студзені-верасні 2007 года зарэгістравана 64 тысячы 410 шлюбаў і 26 тысяч 459 разводаў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве статыстыкі. Там адзначылі, што ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць шлюбаў павялічылася на 7%, а разводаў стала больш амаль на 15%.

БЕЛТА