Сёлета ў Беларусі не будуць скарачаць бюджэтныя месцы ў ВНУ

Бюджэтныя месцы ў ВНУ Беларусі сёлета скарачацца не будуць. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук.  У той жа час ён не выключыў павелічэння альбо памяншэння прыёму на асобныя спецыяльнасці “ў залежнасці ад патрэбаў нацыянальнай эканомікі”.

Паводле словаў Жука, цяпер Мінадукацыі завяршае працу над фармаваннем “кантрольных лічбаў прыёму”. У бліжэйшы час гэтую інфармацыю паведамяць у ВНУ і абітурыентам.

БелаПАН