Сёлета ў Беларусі з’явіцца першы міжнародны веласіпедны маршрут

Ён пройдзе па тэрыторыі Польшчы і нашай краіны і будзе, як і ўсе еўрапейскія маршруты, абсталяваны турыстычнай інфраструктурай — альтанкамі, стаянкамі, неабходнай інфармацыяй.
Веласіпедную сцежку прамаркіруюць і пазначаць паказальнікамі, з якіх турыст зможа даведацца аб славутасцях таго або іншага кірунку. Працягласць турыстычнага маршруту дасягне 500 кіламетраў.

Траса пройдзе праз Белавежскую пушчу па трох раёнах Беларусі. Тут жа будуць фарміравацца групы, плануецца арганізаваць пракат ровараў.

Першы канал