Сёлета ў сталічнай студэнцкай вёсцы здадуць яшчэ адзін інтэрнат
Сёлета могуць завяршыць будаўніцтва другога інтэрнату ў студэнцкай вёсцы ў Мінску, паведамляе БелаПАН. Са словаў першага намесніка міністра адукацыі Аляксандра Жука, гэта інтэрнат для студэнтаў педагагічнага ўніверсітэта, які разлічаны на 1 045 месцаў. Увогуле ж пасля завяршэння дзевяці будынкаў інтэрнатаў у студэнцкай вёсцы могуць жыць болей за 9 тысяч студэнтаў і аспірантаў. Разам з тым праблему з рассяленнем іншагародніх студэнтаў у Мінску гэтыя захады не вырашаюць: пасля здачы ўсіх гэтых інтэрнатаў яшчэ каля 10 тысяч чалавек вымушаныя будуць самі здымаць жытло на час навучання. Колькасць студэнтаў у сталіцы значна ўзрасла, адзначае першы намеснік міністра адукацыі.
У наступным годзе плануюць таксама завяршыць рэканструкцыю чатырох інтэрнатаў — БДУ, БНТУ, эканамічнага ўніверсітэта, а таксама ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Гэта будуць інтэрнаты падвышанай камфортнасці — з улікам таго, што туды будуць сяліць у 2014 годзе ўдзельнікаў чэмпіянату свету па хакеі.