Сёлета ў ВНУ Беларусі прымуць 53,5 тысячы чалавек
Сёлета ў ВНУ Беларусі прымуць 53,5 тысячы чалавек. За кошт бюджэту будуць вучыцца 26,7 тысячы маладых людзей (у мінулым годзе было больш — 27,1 тысячы), на платнай аснове — 26,8 тысячы (летась — 28,4 тысячы). Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства адукацыі, найбольшыя конкурсы па спецыяльнасцях бюджэтнай дзённай формы былі на “архітэктуру” — 4,8 (БНТУ), “распрацоўку і эксплуатацыю нафтавых і газавых радовішчаў” — 5,0 (ГДТУ імя Сухога), “камп’ютарную фізіку” — 5,5 (БДУ), “псіхалогію” — 6,5 (БДПУ імя Танка), “акцёрскае майстэрства” — 11,4 (БДАМ), “дызайн” — 12,6% (БДУ), “спартыўна-турыстычную дзейнасць (менеджмент у турызме) — 15,2 (БДПУ).