Сёлетнія абітурыенты абіраюць фізіку і матэматыку
Найбольшым попытам у абітурыентаў сёлета карыстаюцца спецыяльнасці фізіка-матэматычнага профілю. Пра гэта паведаміла начальнік цэнтра тэставання Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Галіна Віктаровіч.
Паводле яе слоў, на праходжанне цэнтралізаванага тэставання па матэматыцы зарэгістравалася больш за 127 тысяч чалавек, па фізіцы - каля 52 тысяч. Здаваць тэст па фізіцы выказала жаданне амаль у два разы больш абітурыентаў, чым летась.
Усяго ж, паводле слоў спецыяліста, на праходжанне тэставання па 14 агульнаадукацыйных прадметах было пададзена больш за 558 тысяч заявак, што амаль на 80 тысяч больш, чым летась. Больш за 200 тысяч абітурыентаў будуць здаваць тэст па рускай і беларускай мовах.
Таксама папулярнасцю ў абітурыентаў карыстаюцца такія прадметы, як біялогія (больш за 43 тысячы), хімія (каля 22 тысячы), гісторыя Беларусі (38 тысяч), англійская мова (35,5 тысячы). Менш за ўсё жадаючых зарэгістравалася на тэст па іспанскай мове - 641 абітурыент.
БелаПАН