Сёння адбудзецца прэзентацыя кнігі Шпарагі "Абуджэнне палітычнага жыцця"

2 лістапада ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў" адбудзецца прэзентацыя кнігі Вольгі Шпарагі "Абуджэнне палітычнага жыцця: Эсэ пра філасофію публічнасці". Прэзентацыя адбудзецца ў межах эксперыментальнага праекту "Гендэрны маршрут–4".  У кнізе прапаноўваецца аналіз паходжання і структуры палітыкі ў экзістэнцыйным разуменні, які вядзе да паняцця "палітычнае жыццё". Пры гэтым "палітычнае жыццё" разглядаецца праз зварот да кантэксту беларускай філасофіі 1990-х гадоў. Акрамя таго, у кнізе робіцца адсылка да савецкага кантэксту і кантэксту Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і з філасофскай пазіцыі разглядаецца праблема палітычных трансфармацыяў на постсавецкай прасторы.