Сёння адбудзецца развітанне з Алегам Бябеніным

Сёння, 6 верасня, у Мінску  адбудзецца развітанне з кіраўніком сайту "Хартыя-97" Алегам Бябеніным.


Грамадзянская паніхіда адбудзецца з 14 да 15 гадзін ў зале рытуальных паслуг па вуліцы Альшэўскага, 12. Пахаванне адбудзецца на Ўсходніх (Маскоўскіх) могілках сталіцы.

Цела Алега Бябеніна было знойдзенае ў ягоным дачным доме ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёну 3 верасня ўвечары.

Экспертыза цела журналіста Алега Бябеніна паказала, што ён памёр у выніку ўдушэння. У міліцыі ўжо зрабілі папярэднюю выснову пра самагубства журналіста.

Кіраўнік "Еўрапейскай Беларусі" Андрэй Саннікаў сумняецца ў версіі пра самагубства. Па яго словах Бябенін напярэдадні быў поўны планаў, нядаўна вярнуўся з адпачынку ў Грэцыі, паводзіў сябе, як звычайна.