Сёння адбудзецца ўручэнне прэміі імя Змітра Завадскага
Сёлета расійскі Першы канал і Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначылі прэміяй імя Змітра Завадскага “За мужнасць і гераізм у прафесіі” гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца, радыёжурналістку з Гродна Наталлю Макушыну і карэспандэнта штотыднёвіка “Белорусы и рынок” Генадзя Барбарыча, паведамляе “Радыё Свабода”. Зміцер Завадскі — аператар расійскага тэлеканала ОРТ, які пры загадкавых абставінах знік у раёне мінскага аэрапорта ў ліпені 2000 года. Узнагароджваць лаўрэатаў будзе адзін з ініцыятараў заснавання журналісцкай прэміі — Павел Шарамет, разам з якім Зміцер Завадскі працаваў тэлеаператарам.
Цяпер Шарамет кіруе аддзелам спецпраектаў Першага канала расійскага тэлебачання. Гэта будзе ўжо восьмая ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання прэміяй імя Змітра Завадскага.
Раней яе лаўрэатамі былі рэдактар “Нашай нівы” Андрэй Дынько, фотакарэспандэнтка Юлія Дарашкевіч, журналіст газеты “Комсомольская правда" в Беларуси" Алег Улевіч, карэспандэнтка “Радыё Свабода” Любоў Лунёва, тэлежурналіст Леанід Міндлін, аператар Уладзімер Андронаў ды іншыя.