Сёння адзначаецца Дзень памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў
Семдзесят гадоў таму ў Маскве быў падпісаны "Пакт Молатава-Рыбентропа", дамова аб ненападзе паміж Нямеччынай і СССР. Да пагаднення дадаваўся сакрэтны пратакол аб падзеле сфераў уплыву ва Ўсходняй Еўропе.
Нагадаем, сёння адзначаецца Дзень памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў — нацызму і сталінізму. Рашэнне пра агульнаеўрапейскае ўшанаванне ахвяраў нацызму і сталінізму ў дзень 23 жніўня было прынята сёлета на парламенцкай асамблеі АБСЕ.
Сёння актывісты шэрагу грамадскіх арганізацый Беларусі выправяцца ў Катынь на Смаленшчыну, дзе НКВД расстраляла тысячы польскіх вайскоўцаў – палякаў, беларусаў, рускіх, украінцаў.