Сёння адзначаецца гадавіна Аршанскай бітвы

Сёння ў Беларусі адзначаецца неафіцыйнае свята — Дзень беларускай вайсковай славы. У гэты дзень у 1514 годзе адбылася знакамітая бітва пад Оршай, калі войска Вялікага Княства Літоўскага разбіла ўтрая большае войска Маскоўскай дзяржавы. Святкаванне славутай перамогі адбылося ў суботу ўвечары на Крапівенскім полі, што каля вёскі Гацькаўшчына. Там прайшоў традыцыйны фестываль беларускай аўтарскай песні і паэзіі “Аршанская бітва-2008”.