Сёння адзначаецца Міжнародны дзень мігранта

Улічваючы вялікі і ўсё нарастаючы лік мігрантаў у свеце, 4 снежня 2000 года Генеральная Асамблея абвясціла 18 снежня Міжнародным днём мігрантаў. У гэты дзень у 1990 годзе Асамблея прыняла Міжнародную канвенцыю аб абароне правоў ўсіх працаўнікоў-мігрантаў і членаў іх сем'яў.

Дзяржавам-членам ААН, а таксама міжурадавым і няўрадавым арганізацыям прапанавана адзначаць Міжнародны дзень мігрантаў шляхам дзейнасці па распаўсюджванні інфармацыі аб правах чалавека і асноўных волях мігрантаў, абмену досведам і распрацоўцы мер па забеспячэнні іх абароны.