Сёння адзначаецца Міжнародны дзень міру

21 верасня адзначаецца Міжнародны дзень міру. Упершыню ў нашых календарах ён з'явіўся ў 1982 годзе па рашэнню Генеральнай Асамблеі ААН. Першапачаткова Міжнародны дзень міру адзначаўся ў кожны трэці аўторак верасня. З 2002 году Генеральная Асамблея вырашыла перанесці святкаванні на 21 верасня.  Кожны год, Генеральны сакратар, яго пасланцы міру, уся сістэма ААН  і мноства розных людзей і арганізацый з ўсяго свету ў рамках Міжнароднага дня міру прымаюць удзел у дзейнасці, якая спрыяе спыненню агню, завяршэнню канфліктаў, навядзенню мастоў паміж рознымі культурамі і развіццю талерантнасці, паведамляе афіцыйны сайт ААН.

Сёлета Генеральны сакратар Пан Гі Мун заклікаў моладзь усяго свету выступіць у абарону міру пад лозунгам "Моладзь за мір і развіццё".