Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам
1 снежня ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, адзначаецца Дзень барацьбы са СНІДам. У Палацы Рэспублікі з гэтай нагоды адбудзецца дабрачынны канцэрт "Дай сваё абяцанне ў барацьбе са СНІДам" з удзелам вядомых калектываў і выканаўцаў. У начных клубах Мінску пройдзе прафілактычная акцыя "Каханне — заклад здароўя". Наведвальнікі змогуць прайсці тэсты на ВІЧ экспрэс-метадам. У клубе "Рэактар" у 17.30 пачнецца фэст альтэрнатыўнай музыкі "Музыкі супраць СНІДу". Тэматычныя мерапрыемствы будуць арганізаваныя ў Брэсце, Гомелі, Гродне, Віцебску, Магілёве, Светлагорску (Гомельская вобласць) і іншых гарадах краіны.
Па апошніх звестках Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, на 1 лістапада ў Беларусі зарэгістравана 9.423 выпадкі ВІЧ-інфекцыі. 686 з іх выяўленыя з пачатку 2008 года. Па колькасці ВІЧ-інфікаваных лідзіруе Гомельская вобласць (4.937 выпадкаў). За ёй ідуць Мінск (1.324) і Мінская вобласць (1.197).
35,9% усіх ВІЧ-інфікаваных у Беларусі — жанчыны, 64,1% — мужчыны. 69,8% ВІЧ-інфікаваных — маладыя людзі ў веку ад 15 да 29 гадоў.
БелаПАН