Сёння адзначаецца Сусветны дзень без аўтамабіля
Аўтамабілісты змогуць сёння ездзіць на гарадскім транспарце бясплатна. Пры ўваходзе ім дастаткова будзе паказаць кандуктару вадзіцельскія правы і тэхпашпарт. Гэта тычыцца ўсяго транспарту, у тым ліку і метро. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый.
Як адзначылі ў Міністэрстве транспарту, на маршрутнае таксі гэтая пастанова не распаўсюджваецца.
Рашэнне пра бясплатны праезд кіроўцаў было прынятае ў буйных гарадах і ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.
Міжнародная акцыя “Дзень без аўтамабіля” штогод адбываецца ва ўсім свеце. Плануецца, што сёлета ў ёй прымуць удзел больш тысячы гарадоў з 37 краін свету.