Сёння адзначаецца Сусветны дзень настаўніка

Сусветны дзень настаўніка адзначаецца больш чым у 100 краінах свету. Ён закліканы прыцягнуць увагу да становішча настаўнікаў у грамадстве, іх ролі ў адукацыі і развіцці.

Свята было ўведзена ЮНЕСКА ў 1994 годзе і штогод адзначаецца 5 кастрычніка. У гэты дзень у 1996 годзе арганізаваная ЮНЕСКА і Міжнароднай арганізацыяй працы канферэнцыя прыняла Рэкамендацыю "Аб становішчы настаўнікаў" - першы міжнародны дакумент, які вызначаў умовы працы настаўнікаў.