Сёння апошні дзень запісу на цэнтралізаванае тэставанне

1 чэрвеня — апошні дзень, калі абітурыенты яшчэ могуць запісацца на цэнтралізаванае тэставанне. Пункты рэгістрацыі сёння будуць працаваць да 19-й гадзіны.

Абітурыент мае права здаваць тэсты па трох вучэбных прадметах. Для ўсіх спецыяльнасцяў абавязковымі з'яўляюцца беларуская або руская мова. Два іншыя прадметы — профільныя.

Першы тэст па беларускай мове абітурыенты будуць пісаць 14 чэрвеня, па рускай — на наступны дзень. Рэзервовы дзень для здачы цэнтралізаванага тэставання — 2 ліпеня.

Фота — 222.by