Сёння Беларусь наведае міністр замежных спраў Польшчы

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі наведае сёння Беларусь з працоўным візітам.
У рамках візіту адбудзецца сустрэча Р.Сікорскага з  міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым. Бакі абмяркуюць комплекс пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, якія маюць узаемны інтарэс, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.