Сёння будуць судзіць журналіста Барыса Гарэцкага
Як паведаміла Еўрарадыё яго маці Эла Ігараўна, раніцай у аўторак ёй патэлефанавалі з суда Маскоўскага раёну Мінску і паведамілі, што сына чакае суд. Ён пачнецца ў 11.30 у кабінеце 22 (пр. Праўды, 27). Нагадаем, журналіст Радыё Рацыя Барыс Гарэцкі быў затрыманы ўчора каля будынку КДБ, дзе ён размаўляў са сваякамі зняволеных у СІЗА КДБ апазіцыянераў. Пасля ў яго кватэры прайшоў ператрус. Ад таго часу пра лёс Барыса нічога не было вядома.
Фота — baj.by
Фота — baj.by