Сёння будзе ўсталяваны памятны знак у гонар герояў Аршанскай бітвы
На Крапівенскім полі ў Аршанскім раёне 16 жніўня будзе ўсталяваная памятная шыльда ў гонар бітвы паміж беларускімі ваярамі і маскоўскім войскам, якая адбылася 8 верасня 1514 года. Войска Вялікага княства Літоўскага на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім, якое было меншым за маскоўскае ў некалькі разоў, атрымала бліскучую перамогу.
Эскіз шыльды выканаў мастак Алесь Пушкін, а тэкст напісаў Уладзімір Арлоў: “Вечная слава героям Аршанскай перамогі 8 верасня 1514”. Алесь Пушкін распавёў “Еўрарадыё” па тэлефоне з Крапівенскага поля і пра тое, як выглядае шыльда:
“Сам камень - чырвоны граніт. Вялікі ён, у вышыню 140 см, шырыня 80 см. На ім будзе чорная ў выглядзе тарчы шыльда з тэкстам і Пагоня намаляваная, якая адпавядае тагачаснаму стылю, XVI стагоддзя”.
Мяркуецца, што ўрачыстае адкрыццё шыльды адбудзецца 8 верасня, падчас трыдыцыйнага фестываля бардаўскай песні.
На фота — фестываль беларускай аўтарскай песні і паэзіі "Аршанская бітва". Фота — cfk.iatp.by