Сёння — дзень ушанавання апякункі Беларусі — святой Еўфрасінні Полацкай

Дзень ушанавання апякункі Беларусі і асветніцы беларускага народа — святой Еўфрасінні Полацкай — адзначаецца ў пятніцу. Мноства паломнікаў кіруюцца ў гэтыя чэрвеньскія дні ў старажытны Полацк, дзе адбываюцца святкаванні. Першую кананізаваную ўсходнеславянскую святую ў Беларусі ўшаноўваюць і праваслаўныя, і каталікі, адзначае "Народная газета".



Святочныя набажэнствы ў полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры пачаліся ўжо ў чацвер і працягнуцца сёння. У Сафійскім саборы ў пятніцу адслужыць літургію мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, пасля чаго адбудзецца традыцыйны хрэсны ход у Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр.