Сёння еўрапейскія навукоўцы запусцяць адронны калайдэр

Праз паўгадзіны Еўрапейская арганізацыя ядзерных даследаванняў пачне першы эксперымент на найбуйнейшым у свеце паскаральніку элементарных часціц — Вялікім адронным калайдэры. Гэты будынак пабудаваны на 100-метровай глыбіні пад мяжой Францыі і Швейцарыі і ўяўляе сабой 27-кіламетровы колцавы тунель, у якім усталяваны паскаральнік зараджаных часціц у выглядзе гіганцкай трубы.

Мэта даследаванняў — запусціць пучкі пратонаў у розныя бакі, разагнаць іх да велізарных хуткасцяў, пасля чаго частка з іх сутыкнецца паміж сабой з вялізнай энергіяй. Пры такіх энергіях павінны нараджацца новыя элементарныя часціцы, і навукоўцы маюць намер наблізіцца да адказу, як быў створаны Сусвет.

Навукоўцы сцвярджаюць, што запуск калайдэра бяспечны, аднак нямала і тых, хто рыхтуецца да канца свету. У прыватнасці, існуюць здагадкі, што ў выніку эксперыментаў могуць утварыцца мікраскапічныя чорныя дзіры, якія "праваляцца" да цэнтра Зямлі і пачнуць пажыраць планету знутры.

“Інтэрфакс”


Канец свету могуць адмяніць за 9 мільярдаў долараў