Сёння Еўрасаюз можа працягнуць санкцыі ў дачыненні беларускіх чыноўнікаў
Як паведамілі ў прэс-службе Савета ЕС, Савет міністраў Еўрасаюза 7 красавіка разгледзіць пытанне аб падаўжэнні яшчэ на год санкцый у дачыненні да шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў. Нагадаем, санкцыі прадугледжваюць абмежаванне на ўезд на тэрыторыю краін ЕС шэрагу беларускіх службоўцаў, у ліку якіх і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, а таксама замарожванне іх фінансавых рахункаў.
Першапачатковы спіс беларускіх чыноўнікаў, якія, на думку ЕС, датычныя да знікнення ў Беларусі палітыкаў у 1999—2000 гадах, складаўся з шасці чалавек — гэта міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, сакратар Рады бяспекі Віктар Шэйман, былы міністр унутраных спраў Юры Сівакоў і камандзір брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС Дзмітрый Паўлічэнка. У снежні 2004 года, пасля парламенцкіх выбараў і рэферэндуму, у спіс былі ўключаныя кіраўнічка ЦВК Лідзія Ярмошына і начальнік палка міліцыі спецыяльнага прызначэння Юры Падабед.
У красавіку 2006 года спіс быў пашыраны да 37 чалавек. У яго патрапіў і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказны, як сцвярджае ЕС, за парушэнні правоў чалавека падчас прэзідэнцкай кампаніі. Пазней да рашэння Еўрасаюза далучыліся яшчэ каля 10 краін, якія не ўваходзяць у ЕС.
23 кастрычніка 2006 года ў спіс былі дададзеныя яшчэ чатыры чалавекі: суддзя Маскоўскага суду Мінска Аляксей Рыбакоў і дзяржаўны абвінаваўца Сяргей Бортнік — за прысуд Аляксандру Казуліну, а таксама суддзя Цэнтральнага суду Мінска Леанід Ясіновіч і дзяржаўны абвінаваўца Андрэй Мігун — за прысуд актывістам незарэгістраванай арганізацыі "Партнёрства".
Паводле БелаПАН