Сёння Лукашэнку пакажуць, як правільна рабіць сыр
Кіраўнік краіны наведае сыраробны завод у Магілёўскай вобласці.
Аляксандр Лукашэнка мае намер праінспектаваць вытворча-эканамічны стан і перспектывы развіцця холдынгу "Бабуліна крынка" у Бялынічах. Кіраўнік дзяржавы таксама пазнаёміцца з працэсам вытворчасці цвёрдых сыроў па сучасных тэхналогіях, паведамляе БЕЛТА.
Падчас паездкі размова таксама пойдзе аб сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўскай вобласці і выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы, якія датычылі павелічэння вытворчасці малочнай і мясной прадукцыі.