Сёння мінскае "Дынама" гуляе ў чэмпіянаце КХЛ з "Барысам" з Астаны
Мінскае "Дынама" сёння прымае на сваёй пляцоўцы ў матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі "Барыс" з Астаны. Пачатак гульні а 19-й гадзіне на "Мінск-Арэне".
Дынамаўцы цяпер займаюць 7-е месца ў Заходняй канферэнцыі, 4-е — у дывізіёне Тарасава, 14-е — а агульнай табліцы чэмпіянату КХЛ. У мінчукоў 50 ачкоў пасля 36 гульняў.