Сёння – Міжнародны дзень бармэна
6 лютага – прафесійнае свята бармэнаў.
Дзень бармэна адзначаецца ў дзень святога Аманда, які яшчэ на пачатку VII стагоддзя стаў афіцыйным заступнікам вінаробаў, гандляроў віном, півавараў, уладальнікаў бараў і рэстарацыяў – стаў дзякуючы сваёй дзейнасці для эвангелізацыі вінаробных рэгіёнаў Францыі, Нямеччыны і Фляндрыі.
Вядома, што не толькі майстры барнай стойкі, але і ўсе супрацоўнікі так званых кропак харчавання таксама з’яўляюцца "імяніннікамі".