Сёння міжнародны дзень падтрымкі ахвяраў злачынстваў
22 лютага 1990 года ўрад Англіі апублікаваў "Хартыю ахвяр злачынстваў".
З тых часоў ва ўсім цывілізаваным і дэмакратычным свеце адзначаюць Дзень падтрымкі ахвяраў злачынстваў.
У верасні 1985 года сёмы кангрэс ААН па папярэджанні злачыннасці і абыходжанні з правапарушальнікамі зацвердзіў Дэкларацыю асноўных прынцыпаў правасуддзя для ахвяраў злачынстваў і злоўжывання ўладай. 29 лістапада 1985 года Генеральная Асамблея ААН прыняла гэту дэкларацыю.
Фота: img.photo58.ru