Сёння пачынаецца цэнтралізаванае тэставанне

Сёння пачынаецца цэнтралізаванае тэставанне

13 чэрвеня ў Беларусі стартуе цэнтралізаванае тэставанне. Першы прадмет, які будуць здаваць абітурыенты, — беларуская мова. На гэты іспыт запісалася больш за 22 тысячы чалавек.

Сам іспыт стартуе па ўсёй краіне адначасова — у 11 гадзін.

У каментар БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Мікалай Фяськоў нагадаў, што ўдзельнікам ЦТ катэгарычна забаронена выкарыстоўваць на іспытах розныя прылады сувязі. Тыя, у каго выявяць шпаргалкі, мабільныя тэлефоны і г.д., будуць вымушаныя пакінуць аўдыторыю і не змогуць пераздаць іспыт у рэзервовы дзень. Такім чынам, яны не змогуць сёлета здаць ЦТ.

Сёлета так званае ніжняе парогавае значэнне адзнак па беларускай ці рускай мове для абітурыентаў складзе ад 0 да 9 балаў. Выключэннем з'яўляюцца некаторыя філалагічныя спецыяльнасці: там ніжняе парогавае значэнне мае дыяпазон ад 0 да 19 балаў (уключна).