Сёння пачалося цэнтралізаванае тэставанне абітурыентаў
Першым выпрабаваннем стаў тэст па беларускай мове: абітурыенты напісалі яго ў суботу.
Заўтра, 15 чэрвеня, будзе тэставанне па рускай мове. 17 чэрвеня здаюць грамадазнаўства, 19-га — біялогію, 20-га — матэматыку, 22-га — гісторыю Беларусі, 23-га — хімію, 24-га — фізіку, 25-га — сусветную гісторыю найноўшага часу, 27-га — замежныя мовы, 28 чэрвеня — геаграфію.
Для тых, хто не змог здаць тэст па ўважлівых прычынах, пакідаюць рэзервовы дзень — 5 ліпеня.
Самым масавым прадметам ЦТ застаецца матэматыка — яе сёлета хочуць здаць 103 тысячы 571 абітурыент. Найменшая колькасць ахвотных здаваць іспанскую мову — 346 абітурыентаў.