Сёння пачынаецца продаж квіткоў на Алімпіяду-2010
Сёння аргкамітэт XXI зімовых Гульняў у Ванкуверы пачынае кампанію па продажы квіткоў на Алімпіяду-2010. Агулам будзе рэалізавана каля 1,6 мільёна глядацкіх месцаў — гэта прыкладна 70 адсоткаў ад агульнага ліку. Самыя танныя квіткі на асобныя старты будуць каштаваць без уліку падаткаў 25 долараў ЗША, самыя дарагія (на цырымонію адкрыцця) — 1100 долараў.
Каб квіткі не пайшлі на чорны рынак, была распрацаваная адмысловая схема продажу. Ад 3 кастрычніка па 7 лістапада на сайце vancouver2010.com, а таксама па тэлефоне будуць прымацца заяўкі на набыццё квіткоў. Толькі пасля гэтага арганізатары пачнуць вырашаць, задавальняць або адхіляць той або іншы запыт. Калі "легітымных" заявак апынецца больш за 1,6 мільёна, то ўладальнікі квіткоў будуць вызначаныя пры дапамозе латарэі. Аб тым, ці здаволеныя іх заяўкі, прэтэндэнты змогуць даведацца ў канцы лістапада — пачатку снежня.
Пакінутыя 30 адсоткаў квіткоў дастануцца чальцам так званай алімпійскай сям'і — фундатарам ды іншым партнёрам МАК, а таксама нацыянальным алімпійскім камітэтам.
"Прессбол"