Сёння пачынаецца продаж квіткоў на мінскі матч БАТЭ - "Шэрыф"

4 лістапада ў чацвёртым туры групавога турніру Лігі Еўропы УЕФА БАТЭ прыме малдаўскі "Шэрыф" з Ціраспаля. Матч пройдзе ў Мінску на стадыёне "Дынама", пачатак сустрэчы — 20 гадзінаў. Продаж квіткоў на гульню пачынаецца 22 кастрычніка. У 15 гадзінаў сінхронна адкрыюцца касы мінскага стадыёна "Дынама", барысаўскага гарадскога стадыёна і офіса "АБФФ-Вандроўка". У наступныя дні касы будуць пачынаць працу з 10 гадзінаў.

Сектар 10 зарэзерваваны для фанатаў "Шэрыфа".

Квіткі будуць каштаваць ад 10 да 30 тысяч рублёў. Як паведамляе прэс-служба БАТЭ, квіткі на шэрагі 1-9 усіх сектараў не друкаваліся і ў рэалізацыю паступаць не будуць.