Сёння падаражэлі долар і расійскі рубель
У пятніцу, 27 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара вырас на 10 рублёў — да 10200, курс еўра не змяніўся і па-ранейшаму складае 13890 рублёў, курс расійскага рубля павялічыўся з 302 да 303,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у чацвер, 26 чэрвеня, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складаў 10190 рублёў, курс еўра вырас на 20 рублёў — да 13890, курс расійскага рубля павялічыўся з 300,5 да 302 беларускіх рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — ria.ru