Сёння парламентарыі прымуць праект бюджэту на 2009 год
Палата прадстаўнікоў Беларусі 9 кастрычніка разгледзіць у другім чытанні праект закона аб рэспубліканскім бюджэце на 2009 год і спадарожны яму законапраект аб змене падатковага заканадаўства, паведамляе “Інтэрфакс”.
У першым чытанні законапраект быў прыняты Палатай прадстаўнікоў 2 кастрычніка. Бюджэт сфармаваны зыходзячы з чаканага Мінфінам росту ВУП у 2009 годзе на 10%, прагнозу па інфляцыі 9-11% і коштаў на газ у межах 140 долараў за 1 тысячу кубаметраў.
Акрамя таго, праект бюджэту прадугледжвае пераход да лінейнай (адзінай) стаўкі падаходнага падатку ў памеры 12%.