Сёння Польшча адзначае Дзень Незалежнасці
Дзень незалежнасці святкуецца ў Польшчы з 1937 года. 11 лістапада 1918 года пасля заканчэння Першай Сусветнай Вайны Польшча здабыла незалежнасць. Пасля больш чым векавога падзелу паміж Прусіяй, царскай Расіяй і Аўстра-Венгрыяй, Польшча зноў з'явілася на карце Еўропы. Падчас Другой Сусветнай Вайны і існавання Польскай Народнай Рэспублікі святкаванне 11 лістапада было забаронена. У 1989 годдзе традыцыя святкаваць Дзень Незалежнасці 11 лістапада была адноўлена і захоўваецца па сённяшні дзень. Традыцыйна ў гэты дзень у Варшаве і іншых гарадах праходзяць афіцыйныя мерапрыемствы.