Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Дабравешчанне

З днём Дабравешчання звязана шмат народных павер'яў і абрадаў. У гэты дзень выпускалі на волю птушак і кармілі іх адборным зернем, бо лічылі іх Божымі вестунамі. А яйкі, знесеныя курамі ў гэты дзень, ніколі не ўжывалі ў ежу, а закопвалі ў зямлю.

Ідучы ў храм на набажэнства, лічылася неабходным надзець чыстую і прыгожую вопратку, але не новую, бо новае толькі здзяйсняецца. Людзі ў гэты дзень стараліся паводзіцца спакойна і прыязна: яны верылі, што любы разлад можа выклікаць няшчасце ў сям'і. У свята катэгарычна забаранялася прасці, шыць, вязаць і плесці.