Сёння пройдуць матчы 1/2 фінала Кубка Беларусі па футболе

Матчы 1/2 фінала Кубка Беларусі па футболе пройдуць у нядзелю. Барысаўскі БАТЭ прымае салігорскі "Шахцёр", а жодзінскае "Тарпеда" — "ДСК-Гомель". Усе матчы пройдуць у Мінску, пачатак а 15-й гадзіне.
Нагадаем, у першых матчах, якія адбыліся 24 сакавіка (таксама ў сталіцы) былі зафіксаваныя наступныя вынікі: "Шахцёр" — БАТЭ — 1:2, "ДСК-Гомель" — "Тарпеда" — 1:2.