Сёння пройдуць першыя мерапрыемствы на "Славянскім базары"

Першыя мерапрыемствы ў межах фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" пройдуць 5 ліпеня ў абласным цэнтры.
У 17.00 у Віцебскай абласной філармоніі пачнецца канцэрт "Мелодыі і рытмы планеты".

У праграме возьмуць удзел тэатр танца "Дэсенданс" з Аўстраліі, рэвю "Сіляба" (Польшча), студыя "Чараўнікі двара" з Расіі, а таксама выканаўцы Эдгар (Арменія), Мілха Хорхая (Балівія), Яўген Шапавалаў (Ізраіль), Эвеліна (Літва) і Канстанцін Масковіч (Малдова).

Беларусь у "Мелодыях і рытмах планеты" прадставяць этна-шоу "Osimira", тэатр песні "Прасторы" і тэатр танца "Прэм'ер-спонайд".

На сцэне культурна-дзелавога цэнтра "Віцебск" выступяць артысты Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра балета.

Калектыў пакажа спектакль-балет "Ганна Карэніна" ў пастаноўцы харэографа Барыса Эйфмана.

Першы канцэрт адбудзецца 5 ліпеня на абноўленай галоўнай сцэнічнай пляцоўцы фестывалю — у Летнім амфітэатры.

У канцэрце-прэзентацыі "Дзень добры, фестываль!" возьмуць удзел французская спявачка Патрысія Каас, Валерый Лявонцьеў, Дзмітрый Калдун, Руслан Аляхно, Пётр Ялфімаў, Ірына Дарафеева, Іна Афанасьева, Анатоль Ярмоленка, ансамбль "Сябры" і іншыя выканаўцы.

Таксама выступяць усе ўдзельнікі XVI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2007". Сёлета ў конкурсе возьмуць удзел 22 выканаўцы з 19 краін. Беларусь на ім прадставяць Ганна Благава і Георгій Калдун.

Урачыстае адкрыццё "Славянскага базара" адбудзецца 6 ліпеня. Фестываль будзе доўжыцца да 13 ліпеня.

БелаПАН