Сёння пройдзе ЦТ па гісторыі Беларусі
У сераду, 28 чэрвеня, пройдзе цэнтралізаванае тэставанне па гісторыі Беларусі. На яго зарэгістраваліся больш за 25 тысяч абітурыентаў. Пра гэта БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў Мікалай Фяськоў.
ЦТ па ўсёй краіне пачнецца а 11-й гадзіне. Абітурыентаў папярэджваюць пра забарону карыстацца мабільнымі тэлефонамі і шпаргалкамі. За такія парушэнні выдаляюць з аўдыторыі і здаць ЦТ можна будзе толькі ў наступным навучальным годзе. Дарэчы, сёлета такіх парушальнікаў налічваецца ўжо 31 чалавек: па рускай мове — 20, па матэматыцы — 4, па англійскай мове і біялогіі — па 3, па фізіцы — 1.