Сёння пройдзе паседжанне Рады дэмакратычнай апазіцыі

Сёння ў Мінску пройдзе паседжанне Нацыянальнай каардынацыйнай рады дэмакратычнай апазіцыі, паведамляе Радыё Свабода.


Рада, якую стварылі 9 студзеня, вызначыла шэсць кірункаў, дзе можна дзейнічаць супольна: салідарнасць; аднаўленне, стварэнне і развіццё інфраструктуры; падрыхтоўка да выбараў у Палату прадстаўнікоў; інфармацыйная кампанія; масавыя мерапрыемствы і праца з мэтавай аўдыторыяй.