Сёння прызначаць дату першага суда па справе "Аўтарадыё"

Падрыхтоўчае пасяджэнне па справе "Аўтарадыё" пачалося сёння а 11-й гадзіне ў Вышэйшым гаспадарчым судзе. На ім мусяць быць разгледжаныя дакументы і прызначаная дата першага судовага паседжання.  Пра гэта Еўрарадыё паведаміў дырэктар "Аўтарадыё" Юрый Базан:

"Гэта падрыхтоўчае пасяджэнне. Там будуць разглядацца ўсе дакументы. Засведчаць асобы прадстаўнікоў бакоў, камплект дакументаў. У гэтым пасяджэнні, відаць, ніякіх рашэнняў прымацца не будзе. Будзе прызначаная дата першага пасяджэння па разглядзе справы па сутнасці".

Нагадаем, "Аўтарадыё" забаранілі вяшчанне пасля выбараў, нібыта, за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў". У эфіры станцыі гучалі рэкламныя ролікі некаторых апазіцыйных кандыдатаў. Цяпер кіраўніцтва радыёстанцыі спрабуе аспрэчыць рашэнне Мінінфармацыі.