Сёння Расія і Украіна правядуць газавыя перамовы
У аўторак у Маскве пачаліся перамовы наконт падпісання дакументаў аб запазычанасці гаспадарчых суб’ектаў Украіны за пастаўлены сёлета газ.
Напярэдадні старшыня праўлення “Газпрома” Аляксей Мілер і міністр паліва і энергетыкі Украіны Юры Бойка ўзгаднілі схему выплаты запазычанасці. Тыдзень таму “Газпром” заявіў, што скароціць пастаўкі прыроднага газу у выпадку нявыплаты запазычанасці ў 1,3 мільярда долараў да 1 лістапада 2007 года.
Сёння ж у Маскву прыбывае пэм’ер-міністр Украіны Віктар Януковіч для перамоў з расійскім калегам. Напярэдадні сакратарыят прэзідэнта Украіны паведаміў, што прэм’ер атрымаў дырэктывы Віктара Юшчанкі датычна газавай тэмы.
Намеснік кіраўніка сакратарыята падкрэсліў, што ў гэтым пытанні “нельга праяўляць эмоцыяў і нельга рэагаваць на заявы, якія, магчыма, правакуюць Украіну”.
“Карэспандэнт”