Сёння саракавіны па Алегу Бябеніну
Сёння спаўняецца 40 дзён з дня смерці заснавальніка і кіраўніка сайта charter97.org Алега Бябеніна. Журналіста знайшлі павешаным 3 верасня на яго лецішчы пад Мінскам, нагадвае "Хартыя'97". Праваахоўныя органы спярша паведамлялі, што адбылося самагубства. Аднак смерць Бябеніна выклікала шмат пытанняў. Судмедэксперты блытаюцца нават у дакладнай даце смерці журналіста. Спачатку было заяўлена, што смерць наступіла днём 3 верасня, на наступны дзень эксперты заявілі, што трагедыя адбылася 2 верасня.
Пазней следства заявіла, што разглядае версію забойства журналіста ды імітацыі самагубства.
Пазней следства заявіла, што разглядае версію забойства журналіста ды імітацыі самагубства.